/ 9 октября, 2025

9 кастрычніка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурную студыю “Рэй Брэдберы: свет цудаў і фантазій”, прымеркаваную да 105-годдзя вядомага пісьменніка. Юнакі і дзяўчаты з Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа пазнаёміліся з жыццёвымі і творчымі старонкамі лёсу аўтара “Віна з дзьмухаўцоў”, прынялі ўдзел у віктарыне “Галактыка Рэя Брэдберы”, а таксама  вызначалі праўдзівыя факты і прыдуманыя міфы пра пісьменніка. Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий