/ 8 октября, 2025

130-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага паэта Навагрудская раённая бібліятэка прысвяціла вечар-партрэт “Сяргей Ясенін. Праз паэзію – да асобы”.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы першага курса Навагрудскага каледжа техналогій і бяспекі. Была прадстаўлена прэзентацыя-агляд “Загадкі ясенінскага лёсу”,  гучалі  самыя прыгожыя і кранальныя вершы майстра паэтычнага слова. Цікавымі падаліся рэдкія кадры С.Ясеніна з прыжыццёвых відэахронік. Віктарына “Працягніце радкі Сяргея Ясеніна” выявіла лепшага знаўца творчасці юбіляра. А кропку ў мерапрыемстве паставіла інтэрактыўнае заданне «Простыя пытанні няпростага лёсу».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий