/ 7 октября, 2025

7 кастрычніка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла вечар-партрэт “Сяргей Ясенін. Праз паэзію – да асобы”, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага паэта. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы першага курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Была прадстаўлена прэзентацыя-агляд “Загадкі ясенінскага лёсу”,  гучалі  самыя прыгожыя і кранальныя вершы майстра паэтычнага слова. Віктарына “Працягніце радкі Сяргея Ясеніна” выявіла лепшага знаўца творчасці юбіляра.

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий