/ 2 февраля, 2026

1 лютага ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы адбылася займальная экалагічная хвілінка “Хто на балоце жыве”.  У ходзе мерапрыемства юныя чытачы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення балот, а таксама пра важную ролю гэтых унікальных экасістэм у прыродзе. У ходзе гутаркі дзеці пазнаёміліся з тым, як утвараюцца балоты, хто жыве ў гэтых таямнічых месцах і якія расліны можна там сустрэць. Цікавы факт: са старажытных часоў людзі асцерагаліся балот, лічачы, што там жывуць дзіўныя істоты — лясун, вадзяны і кікімара. Сёння наведвальнікі змаглі разабрацца, што з’яўляецца праўдай, а што — выдумкай. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні і з вялікай цікавасцю разглядалі выявы балот і жывёл, якія там жывуць.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий