/ 3 февраля, 2026

«З прастору думак і сэрца» такую назву насіў вечар-партрэт, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. На яго былі запрошаны навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкар зрабіла агляд асобных раманаў, аповесцей і апавяданняў Івана Шамякіна рознай тэматыкі: аб Вялікай Айчыннай вайне, жыцці сельскай інтэлігенцыі, пра каханне і любоў да жыцця. Была нададзена ўвага асобным момантам жыцця пісьменніка, значнае месца адведзена яго творчай спадчыне. Відэаматэрыялы зрабілі аповед больш поўным. Заданні для юнакоў і дзяўчат патрабавалі вызначэння кніг Івана Шамякіна з назвамі геаграфічных, касмічных аб’ектаў, са згадкай месца, з гістарычнымі асобамі. Карта Рэспублікі Беларусь дапамагла знайсці навучэнцам канкрэтныя населеныя пункты, з якімі быў звязаны асабісты і творчы шлях пісьменніка.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий