У рамках Міжнароднага дня энергазберажэння у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў энергамарафон “Энергосбережение – к ресурсам уважение”. У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні спажывання электраэнергіі, яе эканоміі, а таксама неабходнасць захавання прыродных рэсурсаў. Падчас відэапрэзентацыі “Эканомны спажывец” дзеці знаёміліся з карыснымі парадамі. Дапоўніла мерапрыемства тэматычная кніжная выстава “С уважением к энергосбережению”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што беражлівасць — галоўная крыніца багацця. Навучыўшыся берагчы энергію дома і ў школе, мы паступова навучымся па-новаму глядзець на свае адносіны з навакольным светам.
- Exif_JPEG_420
- Exif_JPEG_420
- Exif_JPEG_420
- Exif_JPEG_420



