12 лістапада навучэнцы Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі наведалі літаратурную студыю “Творчая арбіта драматурга”, прысвечаную 105-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Андрэя Макаёнка. Аповед пра жыццёвы і творчы шлях, непаўторны стыль камедыёграфа, перамяжаўся паказам відэаматэрыялаў з успамінамі пра юбіляра. Юнакі і дзяўчаты адгадвалі зашыфраваныя словы на крыптаграмах, удзельнічалі ў бліц-гульні, праяўлялі свае здольнасці пры складанні тэксту і дыялогаў з назваў артыкулаў.











