28 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла гісторыка-літаратурную хроніку “Цені мінулага: Халакост і яго ўрокі для будучыні”, прымеркаваную да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста. З прэзентацыяй-аповедам “Лічбамі аб трагедыі: Халакост у лічбах” пазнаёміліся навучэнцы першых і трэціх курсаў Навагрудскага дзяржаўнага каледжа. Выстава-экспазіцыя “Старонкі памяці. Халакост” прадставіла мастацкія і галіновыя кнігі з фондаў бібліятэкі. Асобная старонка хронікі была прысвечана гісторыі Халакоста ў Навагрудку.



