/ 28 января, 2026

27 студзеня адзначаецца Міжнародны  дзень памяці ахвяр Халакоста. У Любчанскую інтэграваную гарпасялковую бібліятэку ўзгадаць трагічныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, запрасілі чытачоў пажылога ўзросту. Падчас гадзіны гістарычнай памяці ”Халакост: гісторыя, памяць” прысутныя даведаліся пра шматлікія ахвяры фашызму, пра жорсткае абыходжанне з яўрэйскім насельніцтвам, якое масава знішчалі ў лагерах смерці. Была падрыхтавана кніжная выстава “Халакост – трагедыя народа“, на якой былі прадстаўлены дакументальныя і мастацкія выданні, што расказваюць пра трагедыю Халакоста, пра жыццё і лёсы мільёнаў вязняў канцлагераў, знішчаных нацыстамі ў газавых камерах.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий