/ 14 февраля, 2026

 

12 лютага бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі правялі ў 3А класе СШ №7 гучныя чытанні  пад назвай “Хвілінкі вясёлага чытання”. Бібліятэкар  па чарзе з дзецьмі выразна чыталі казку “Чырвоны капялюшык” Шарля Перо. А затым адказвалі на пытанні віктарыны, размалёўвалі малюнкі да казкі, абмяркоўвалі ўчынкі герояў. Выкарыстоўваючы лялечных герояў удзельнікі паказалі невялікі ўрывак з казкі і змаглі  адчуць сябе артыстамі. Насычанае эмоцыямі і творчасцю мерапрыемства стварыла добры настрой і асацыяцыі з творам. Маленькія чытачы ўпэўніліся, што чытанне — гэта весела і цікава і можа быць сапраўднай прыгодай.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий