13 лютага супрацоўнікі бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі ў госці ў гімназію №1. Удзельнікамі бібліятэчнага ўрока “Падарожжа ў свет дзіцячых кніг і часопісаў” былі вучні 3-х класаў. Бібліятэкары прынеслі яркія дзіцячыя выданні, паказалі дзецям маляўнічыя вокладкі, пазнаёмілі з героямі казак і прапанавалі разам разгадаць загадкі або прайсці лабірынты са старонак часопісаў. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што ў бібліятэцы жывуць тысячы такіх цікавых гісторый, якія чакаюць сваіх чытачоў. Напрыканцы сустрэчы дзецям прапанавалі паўдзельнічаць у віктарыне, каб праверыць наколькі добра яны ведаюць казкі, самыя актыўныя атрымалі невялічкія прызы.




