/ 16 февраля, 2026

Навагрудская раённая бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у раённым свяце «Масленіца», прадставіўшы для гасцей інтэрактыўную пляцоўку «Масленічныя сустрэчы: сонечныя дні ля варот».

Для дзяцей і дарослых супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі насычаную і займальную праграму. Госці свята з цікавасцю ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні «Масленае судоку», дзе змаглі праверыць сваю кемлівасць і ўвагу. Весела і заўзята прайшлі «Апошнія гонкі снегавікоў», падарыўшы ўдзельнікам мора ўсмешак і добрага настрою.

Не меншую цікавасць выклікала гульня «Адгадай, што ў мяшку», дзе трэба было праявіць знаходлівасць і здагадлівасць. Аматары інтэлектуальных выпрабаванняў прынялі ўдзел у віктарыне «Бліновыя загадкі», прысвечанай традыцыям і сімвалам Масленіцы.

Праводзілі зіму разам і з нецярпеннем чакаем вясну!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий