/ 22 июня, 2026

Штогод 22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа. З гэтай нагоды ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прадстаўлена інтэрактыўная пляцоўка “Горкі світанак: 85 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны”.

На кніжных паліцах тэматычнай выставы “Помніць, каб жыць…” дэманструецца літаратура, прысвечаная трагічнай старонцы ў гісторыі нашай Радзімы – пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 

Да ўвагі наведвальнікаў патрыятычная мемарына “Вялікія сімвалы памяці Беларусі” і настольная гульня «Кніга ў кадры: памяць назаўжды».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий