19 чэрвеня Ладзеніцкая сельская бібліятэка сумесна з мясцовым Домам культуры падарылі сапраўднае свята для выхаванцаў школьнага лагера «Ладзеніцкія гарэзы».
У госці да дзяцей прыйшоў Вадзянік, які адправіўся з імі ў падарожжа па казачным царстве!
Спачатку іх чакала віктарына: хто хутчэй адкажа на пытанні аб водных жыхарах і балотных цудах.
На свежым паветры хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў спрыце і хуткасці, з азартам гуляючы ў «Мора хвалюецца раз», «Вадзянік і рыбкі» і іншыя.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці пазнаеміліся з кніжнай выстаўкай «Лето с книгой».
Яны з захапленнем разглядалі маляўнічыя вокладкі, абмяркоўвалі герояў і ахвотна выбіралі кнігі, каб узяць іх з сабой у летнія прыгоды.




