8 ліпеня ў Вераб’евіцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гасцёўня «Беларускія жанчыны — неўміручая краса!».
Гасцямі мерапрыемства сталі чытачы бібліятэкі, старшыня Вераб’евіцкай сельскага Савета.
На мерапрыемстве гучалі вершы пра жанчыну маці, жанчыну працаўніцу, жанчыну ваярку, дарадчыцу.
У сувязі з тым, што праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць дзень святых Пятра і Фяўронні, на свята завітаў айцец Дзмітрый, павіншаваў усіх прысутных сам святам і ўручыў кожнаму падарункі.
Мерапрыемства атрымалася вясёлым і душэўным.



