Дзень народнага адзінства — адна з ключавых дзяржаўных падзей у гісторыі Беларусі, сімвал згуртаванасці народа ў імкненні да міру, незалежнасці і росквіту сваёй зямлі.
17 верасня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла пазнавальная гульня «Я і мая краіна» для вучняў 7 класа.
❗Галоўнай мэтай сустрэчы стала фарміраванне ў школьнікаў пачуцця сапраўднага патрыятызму, павагі да гісторыі і гонару за сваю краіну.❤️ ️
✍️ Падчас гульні ўдзельнікі прайшлі бліц-апытанне, змаглі раскрыць паняццІ “адзінства”, “радзіма” , устаўлялі прапушчаныя словы ў тэксце гімна Беларусі, дапісвалі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выданнямі тэматычнай выставы “У адзінстве наша сіла”, з якіх можна яшчэ больш даведацца пра нашу Радзіму, яе гісторыю, поспехі і дасягненні.









