17 верасня Навагрудская раённая бібліятэка правяла інфа-кур’ер “Мы – адзін народ: старонкі гісторыі і літаратуры” для спецыялістаў Белдзяржстраха. Бібліятэкар зрабіла экскурс у гісторыю Дня народнага адзінства, вёўся аповед пра падзеі, якія адбываліся на беларускіх землях з 1921 па 1939 год. Гэтая тэма знайшла адлюстраванне ў гістарычных даследаваннях, публіцыстычных матэрыялах і мастацкай літаратуры. Тэмы роднай зямлі, народнай еднасці, гістарычнай памяці і нацыянальнай самасвядомасці сталі важнай часткай творчасці Піліпа Пестрака, Валянціна Таўлая, Максіма Танка і інш. Літаратурныя навінкі знайшлі адлюстраванне на кніжнай выставе “Незалежная, адзіная – у нашым сэрцы Беларусь”. Этна-інтэрактыў “Спадчына ў словах” дазволіў дакрануцца да беларускай народнай творчасці, прадстаўленай у загадках.




