17 верасня ў Шчорсаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок-гісторыя «Адзінства беларускага народа», прысвечаны Дню народнага адзінства.
Падчас сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй узнікнення гэтага важнага дзяржаўнага свята.
✅ Разам хлопчыкі і дзяўчынкі паразважалі над самім паняццем «народнае адзінства», пагаварылі пра важнасць згуртаванасці, багатую культуру і гістарычны шлях Беларусі, а таксама звярнуліся да яе галоўных дзяржаўных сімвалаў.
✅ Юныя ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што трэба шчыра любіць сваю Радзіму,❤️ праяўляць патрыятызм, не забываць гісторыю сваёй краіны і заўсёды паважаць законы сваёй дзяржавы. ✨


