27 лістапада ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася прафілактычная сустрэча-дыялог “СНІД: ведай, разумей, беражы сябе”. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа. У якасці галоўнага эксперта са змястоўным лекторыем па тэме прафілактыкі ВІЧ і СПІДа выступіла памочнік урача эпідэміёлага ДУ «Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Ангеліна Дзмітрыеўна Паршуціч. Бібліятэкар прапанавала юнакам паўдзельнічаць у стварэнні інтэрактыўнага плаката “Дрэва жыцця”, дзе кожны запісаў на лістках-стыкерах складаючыя здаровага ладу жыцця. У заданні “Кола здароўя” патрэбна было назваць 5 крокаў да свайго здароўя. Сустрэча прайшла ў фармаце дыялога, падчас якога былі раскрытыя шматлікія хвалюючыя моладзь пытанні пра прафілактыку інфекцыйных захворванняў і падтрыманне здаровага ладу жыцця.










