26 лістапада ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы да 95-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, сцэнарыста Уладзіміра Караткевіча адбыўся літаратурны марафон “Рыцар слова”. Падчас мерапрыемства вучні старэйшых класаў пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, услых зачытвалі ўрыўкі з казак “Кацёл з каменчыкамі” і “Чортаў скарб”, затым адказвалі на пытанні віктарыны і знаёміліся з літаратурнай спадчынай пісьменніка.
