/ 14 мая, 2026

14 мая ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя выставачнага праекта Навагрудскай раённай бібліятэкі “Натхненне часу: жаночыя партрэты”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні старэйшых класаў Нягневіцкай сярэдней школы.

Бібліятэкар расказала падрабязна пра знакамітых жанчын, якія сваёй працай праслаўлялі і працягваюць праслаўляць Навагрудскі край у розных галінах гаспадаркі. Гэта працаўнікі сельскай гаспадаркі, медыцыны, адукацыі, культуры, сярод прадстаўленых імён ёсць паэткі, літаратуразнаўцы і інш. Сярод іх Героі Сацыялістычнай Працы — Кошур Марта Уладзіміраўна, Каранеўская Марыя Сяргееўна, Калала Праскоўя Лазараўна; Шурак Ніна Пятроўна, якая аднавіла і захавала выразанне з паперы (выцінанка – выбіванка), Сіплевіч Раіса Паўлаўна- знакамітая беларуская мастачка. 

Дапоўніла мерапрыемства выстава літаратуры “Год беларускай жанчыны”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий