/ 14 мая, 2026

14 мая Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла краязнаўчую студыю “Ніна Тарас – голас часу і зямлі”, прысвечаную 110-годдзю старэйшай беларускай паэткі і нашай зямлячкі. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвымі і творчымі старонкамі лёсу паэткі. Гучалі вершы рознай тэматыкі. Навучэнцы праявілі актыўнасць ў выкананні літаратурных заданняў.

Нарадзілася Ніна Міхайлаўна Тарас 15 мая 1916 года ў вёсцы Заполле на Наваградчыне. Любоў да зямлі, выхаваная ў сценах бацькоўскай хаты да родных мясцін, Ніна Тарас пранясе праз усё жыццё.
У гады вайны Н.Тарас становіцца актыўным удзельнікам барацьбы з ворагам, з’яўляецца сувязной партызанскіх брыгад імя С. Кірава і                  Ф. Дзяржынскага.
Памерла Ніна Тарас 12 снежня 2006 года, пражыўшы вялікае, насычанае значнымі падзеямі і пераўтварэннямі жыццё. Лепшыя вершы паэтэсы сцвярджаюць высокія прынцыпы дзейнасці асобы і вызначаюцца чысцінёй духоўна-маральных ідэалаў і памкненняў гераіні, святлом гуманізму, мужнай спавядальнасцю, глыбінёй лірычнага роздуму, звернутасцю да адкрытага грамадзянскага раскрыцця думак і пачуццяў. Яны кранаюць і запамінаюцца цеплынёй і шчырасцю ў паэтызацыі Бацькаўшчыны, тонкім пранікненнем у філасофію жыцця сучасніка, адметным асэнсаваннем вечных праблем, пластычнай выяўленчасцю прыродных малюнкаў.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий