Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка сабрала дзяцей, іх матуляў і бабуляў на свята сямейнага чытання “Мы ў сям’і сваёй разам з кнігаю расцём”.
Бібліятэкар расказала дзецям пра важнасць сямейных традыцый, правілаў, звычаяў, а таксама пра тое, як важна праводзіць разам час. Дзяўчынкі і хлопчыкі дзяліліся са сваімі аднагодкамі тым, якая ў іх сям’я, чаму яна самая моцная і дружная.
Дзеці і бацькі актыўна прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах: “Хто тут быў і што забыў”, «Знайдзі героя казкі», «Збяры ў адну казку”. Як паказаў удзел у конкурсах і віктарынах, усе сем’і любяць чытаць і ведаюць шмат літаратурных твораў і іх герояў.
Далей удзельнікі знаёміліся з кніжнай выставай “Семью сплотить сумеет мудрость книг”, а некаторыя дзеці падзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі і любімымі кнігамі, якія разам чытаюць з бацькамі.










