На Свяце Незалежнасці Навагрудская раённая бібліятэка прадстау́ляла выставы навінак літаратуры — кнігі пра нашу краіну — пра яе гісторыю, культуру, традыцыі і сучаснасць.
Эксклюзіу́най атрымалася экспазіцыя жаночых партрэтаў бібліятэкарау́ да Года беларускай жанчыны, якая перадавала іх справу, характар і прыгажосць.
На пляцоу́ках можна было пагуляць у розныя любімыя настольныя гульні і добра правесці час.
Рэтра фотаатэлье запрашала у́сіх жадаючых зрабіць незвычайнае фота і адчуць сябе персанажам з мінулага або стваральнікам рэтра-стылю.








