5 ліпеня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна народных традыцый “Беларускае Купалле – свята сонца і агню”.
Гасцямі сталі самыя актыўныя і дапытлівыя чытачы нашай бібліятэкі.
На пачатку мерапрыемства бібліятэкар пагрузіла удзельнікаў у атмасферу старажытных звычаяў і традыцый, звязаных са святам Івана Купалы.
А працягнулася гэтае свята сонца і агню яркай віхурай дзіцячага смеху — хлопцы з рызыкай разгадвалі загадкі, прыказкі, закружыліся ў традыцыйных карагодах і дружна шумелі ў вясёлых народных гульнях і забавах.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць узгадаць старажытныя звычаі і акунуцца ў атмасферу свята.
Але самае галоўнае, што дзеці панеслі з сабой — гэта цяпло зносін і добры настрой.



