/ 15 мая, 2026

Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка сабрала дзяцей, іх матуляў  і бабуляў на  свята сямейнага чытання “Мы ў сям’і сваёй разам з кнігаю расцём”.

Бібліятэкар расказала дзецям пра важнасць сямейных традыцый, правілаў, звычаяў, а таксама пра тое, як важна праводзіць разам час. Дзяўчынкі і хлопчыкі дзяліліся са сваімі аднагодкамі тым, якая ў іх сям’я, чаму яна самая моцная і дружная.

Дзеці і бацькі актыўна прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах: “Хто тут быў і што забыў”,  «Знайдзі героя казкі», «Збяры ў адну казку”. Як паказаў удзел у конкурсах і віктарынах, усе сем’і любяць чытаць і ведаюць шмат літаратурных твораў і іх герояў.

Далей удзельнікі знаёміліся з кніжнай выставай “Семью сплотить сумеет мудрость книг”, а некаторыя дзеці падзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі і любімымі кнігамі, якія разам чытаюць з бацькамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий